Naruto

Naruto (яп.: ナルト — Наруто) — манга Масасі Кісімото ў жанры сёнэн і яе анімэ-экранізацыя. Галоўным яе героем з’яўляецца Наруто Удзумакі, шумны і няўрымслівы ніндзя-падлетак, які марыць дасягнуць ўсеагульнага прызнання і стаць Хокагэ - кіраўніком свайго паселішча і наймацнейшым ніндзя. Каб дамагчыся павагі навакольных, яму трэба прайсці праз тысячы перашкод: экзамены ніндзя, розныя місіі і бойкі.

Першая выданне мангі была апублікавана 21 верасня 1999 года японскім выдавецтвам Shueisha ў 43-м нумары часопіса Weekly Shonen Jump. Выпушчаная ў 72 тамах мангі. Яго апошняе выданне была апублікавана 10 лістапада 2014 года ў 50-м нумары часопіса Weekly Shonen Jump.

Па ёй зняты аднайменны анімэ-тэлесерыял, створаны кампаніямі Aniplex і Studio Pierrot. Першы тэлесерыял Наруто дэманстраваўся ў Японіі па канале TV Tokyo і спадарожнікаваму каналу ANIMAX пачынаючы з 3 кастрычніка 2002 года да 8 лютага 2007 г. і скончыўся 220-й серыяй. Другі Тэлесерыял Naruto Shippuuden, працягвае транслявацца з 15 лютага 2007 года, прычым новыя серыі з’яўляюцца амаль кожны тыдзень. З моманту пачатку трансляцыі ў эфір выйшла больш за 600 серый і іх выпуск працягваецца да гэтага часу. У анімэ-экранізацыю ўваходзяць два тэлесерыялы, дзесяць анімацыйных фільмаў і восем OVA. У вытворчасці знаходзіцца 11-ы фільм, прэм'ера якога прызначаная на жнівень 2015[1]. На аснове мангі і анімэ былі створаны таксама відэагульні, раманы («лайт-новел») і калекцыйныя карткавыя гульні.

Манга і анімэ апынуліся вельмі папулярныя як у Японіі, так і за яе межамі. На момант выхаду 70-га тома, першы наклад якога склаў 1`400`000 асобнікаў - стала вядома, што сумарныя продажы тамоў «Наруто» перавысілі 200 мільёнаў асобнікаў[2]. У ЗША манга «Наруто», ліцэнзаваных выдавецтвам Viz Media, рэгулярна трапляе ў спісы бэстсэлераў[3], а ў 2006 годзе яе продажу склалі амаль 10% усіх продажаў мангі ў гэтай краіне [7]. У Расіі правы на выданне і распаўсюджванне мангі належаць кампаніям «Эксмо» і «Комикс-Арт». Распаўсюджваннем анімэ на тэрыторыі СНД займалася «МегаСистем»[4]. Распаўсюджваннем анімэ на тэрыторыі СНД займалася «МегаСистем»[5]..

  1. Naruto Movie 11 Announced for 2015 (англ.)(недаступная спасылка). Saiyan Island (5 декабря 2014 года). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 10 снежня 2014.
  2. Naruto is 5th Shueisha Manga with 100 Million+ Copies in Print (англ.). Anime News Network (26 апреля 2010 года). Праверана 14 чэрвеня 2010.
  3. "Viz Media sweeps all Top 10 spots on the newest New York Times Manga Best Seller list" (Press release)(англ.). Viz Media. 17 марта 2009 года. {{cite press release}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  4. Bleach, Death Note и Naruto(недаступная спасылка). Comix-ART. Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2012. Праверана 25 чэрвеня 2008.
  5. Государственный регистр фильмов: Наруто (серии 1-103). Министерство культуры Российской Федерации. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2012. Праверана 28 верасня 2009.

© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search